Пра мяне
Мэта мастака – паказаць не сам прадмет, а тое, што знаходзіцца паміж прадметам і вачыма мастака – атмасферу, немагчымае.
- Клод Монэ -
Людміла Харрэр (Кулінкіна) нарадзілася 16 сакавіка 1958 года ў Беларусі, на Віцебшчыне, ў сям’і настаўнікаў.
У 1975 годзе скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці і працягнула сваё навучанне ў
Гомельскім дзяржаўным універсітэце на гісторыка-філалагічным факультэце. З 1997 года Людміла Харэр жыве ў Мюнхене.
Маляваць пачала ў 48 год. Выяўленчаму мастацтву яна вучылася ў такіх майстроў як Мixaл Mapтэрсан (Оттэрфiнг, 2009),
беларускi мастак Mixaл Чарняускi (Мюнхен, 2010), ў школе мастацтва ўкраінскай мастачкі Алёны Калеснічэнка ў Мюнхене (2011),
у школе мастацтва "Diemalschule" нямецкай мастачкi Мiрыям Пашке (2017).
“Маляванне для мяне – гэта праяўленне гармоніі, спакою і волі, – гаворыць Людміла. – Яно дае мне магчымасць забыцца
пра штодзённыя клопаты і акунуцца ў мае мары. Разнастайнасць фарбаў і таноў бударажыць маё ўяўленне, я атрымліваю
асалоду ад кожнай хвіліны напісання новай карціны. Мая душа выяўляе сябе праз мастацтва”.